Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Ліс 2016

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій плануюць падпісаць урады Беларусі і Турцыі

10 лістапада, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Урады Рэспублікі Беларусь і Турэцкай Рэспублікі плануюць падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) Аляксандр Шумілін.

Работа па падрыхтоўцы да падпісання пагаднення арганізавана ў адпаведнасці з даручэннем Савета Міністраў Беларусі, ДКНТ ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам замежных спраў.

"ДКНТ падрыхтаваў праект пагаднення паміж урадамі дзвюх краін з мэтай наладжвання і далейшага развіцця навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Турцыяй у навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах", - сказаў Аляксандр Шумілін.

Падпісанне дакумента будзе садзейнічаць развіццю доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж навуковымі і навукова-вытворчымі арганізацыямі абедзвюх краін.

Прадугледжваецца, што бакі будуць супрацоўнічаць па 14 прыярытэтных напрамках, у тым ліку ў такіх, як энергетыка, аграпрамысловыя, прамысловыя, будаўнічыя, медыцынскія, хімічныя тэхналогіі, нана- і біятэхналогіі, аэракасмічныя тэхналогіі, тэхналогіі водакарыстання, лазерныя тэхналогіі.

"Для каардынацыі бакі дамовіліся стварыць у рамках пагаднення сумесную камісію па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, у якую ўвойдуць прадстаўнікі кампетэнтных органаў", - удакладніў старшыня ДКНТ.

Ён таксама дадаў, што ў час беларуска-турэцкага бізнес-форуму ДКНТ арганізуе выстаўку лепшых беларускіх навукова-тэхнічных распрацовак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі