Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Жнв 2021

Падтрымка экспарту і агульныя рынкі нафты і газу - Петрышэнка аб выніках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета

Падтрымка экспарту і агульныя рынкі нафты і газу - Петрышэнка аб выніках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета

20 жніўня, Чалпон-Ата /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка расказаў сёння журналістам аб выніках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы разглядалі агульныя меры экспартнай падтрымкі пры пастаўках тавараў з дзяржаў ЕАЭС на рынкі трэціх краін. Ствараецца рабочая група па падрыхтоўцы пагаднення для таго, каб страхавая падтрымка па экспартных рызыках была забяспечана на належным узроўні. Мы разлічваем на хуткую распрацоўку гэтага праекта пагаднення", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Таксама на пасяджэнні быў зацверджаны пералік выключэнняў і абмежаванняў на ўнутраным рынку ЕАЭС, якія падлягаюць устараненню ў 2021-2022 гадах. "Каб еўразійская інтэграцыя рухалася наперад, нам трэба здымаць бар'еры на шляху перамяшчэння тавараў. Адзін з найважнейшых элементаў - транспартны складнік. Сёння быў падпісаны мемарандум паміж трыма чыгункамі - Беларусі, Расіі і Казахстана - у рамках супрацоўніцтва з Кітаем. Павялічыцца хуткасць распаўсюджвання тавараў", - растлумачыў намеснік прэм'ер-міністра.

Акрамя таго, абмяркоўвалася актуальнае пытанне стварэння адзіных энергетычных рынкаў - рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў. "Што датычыцца рынку газу, праект адпаведнага пагаднення расійскі бок прадставіў, эксперты правялі ўжо больш за 10 кансультацый, намацалі тыя моманты, па якіх неабходна будзе здымаць рознагалоссі. Наконт рынку нафты і нафтапрадуктаў - быццам бы ўсё ідзе планава, але некаторыя моманты яшчэ трэба ўзгадніць. Мы ініцыявалі разгляд гэтых пытанняў на чарговым пасяджэнні Савета ЕЭК, каб надаць паскарэнне і выйсці на канкрэтныя вынікі", - адзначыў Ігар Петрышэнка.

Разглядаліся і пытанні бяспекі распаўсюджвання харчовай прадукцыі. "Для нас вельмі важна пастаўляць якасныя і бяспечныя прадукты. Удзельнікі дамовіліся падпісаць адпаведнае пагадненне аб пастаўках бяспечнай прадукцыі. Мы ў кулуарах абмяркоўвалі неабходнасць паскорыць прыняцце рэгламентаў па перапрацаванай і неперапрацаванай харчовай прадукцыі, каб здымаліся бар'еры пры перамяшчэнні нашых тавараў на рынкі краін ЕАЭС", - дадаў намеснік прэм'ер-міністра.

"Таксама стварылі адпаведную групу высокага ўзроўню, каб больш актыўна развіваць лічбавы парадак дня ў рамках ЕАЭС. Мы павінны грунтавацца на сваіх лічбавых платформах, сумяшчаць іх з іншымі нашымі партнёрамі, у першую чаргу з тымі краінамі, з якімі ў нас падпісаны дагаворы аб свабодным гандлі і з кім мы вядзём перагаворны працэс на гэту тэму", - рэзюмаваў Ігар Петрышэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі