Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Врс 2017

Падрыхтаваны праект указа аб выплаце ІП страхавых узносаў прапарцыянальна адпрацаванаму часу

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтаваны праект указа аб выплаце індывідуальнымі прадпрымальнікамі - плацельшчыкамі адзінага падатку страхавых узносаў прапарцыянальна адпрацаванаму часу. Аб гэтым паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч 30 верасня на прамой тэлефоннай лініі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міністэрствам распрацаваны адпаведны праект указа, які цяпер знаходзіцца на ўзгадненні з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання, - сказала Ірына Касцевіч. - Прапануецца, каб за перыяды, калі індывідуальны прадпрымальнік прыпыняе дзейнасць, ён не плаціў страхавыя ўзносы".

Аб даце ўступлення ў сілу гэтага дакумента гаварыць яшчэ рана - яго праект разглядаецца спецыялістамі зацікаўленых дзяржорганаў. Ідзе рабочы працэс, у ходзе якога трэба абмеркаваць усе нюансы і зняць усе рознагалоссі, выпрацаваць узгодненую пазіцыю, растлумачыла Ірына Касцевіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі