2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні адкрытага акцыянернага таварыства "Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя "Белінкасгруп" з удзелам Нацыянальнага банка, ААТ "ААБ Беларусбанк" і ААТ "Белаграпрамбанк". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Белінкасгруп" ствараецца ў мэтах удасканалення арганізацыі наяўнага грашовага абарачэння Рэспублікі Беларусь, развіцця касава-інкасатарскіх паслуг", - растлумачылі ў прэс-службе.
Да асноўных задач арганізацыі адносяцца аказанне садзейнічання Нацыянальнаму банку ў забеспячэнні наяўнага грашовага абарачэння, арганізацыя цэнтралізаванай сістэмы збору, апрацоўкі і дастаўкі наяўных грашовых сродкаў і іншых каштоўнасцей, аказанне касава-інкасатарскіх паслуг з укараненнем найноўшых тэхналогій і лепшых сусветных практык.
Стварэнне акцыянернага таварыства аптымізуе дубліруючыя функцыі банкаў у галіне інкасацыі, перавозкі, апрацоўкі і захоўвання каштоўнасцей, знізіць затраты на ўтрыманне матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, скароціць у Беларусі колькасць спецыяльнага транспарту і зброі ў абароце.