Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Сак 2016

Іосуб: Прыцягнуць замежных інвестараў у Беларусь з прыняццем указа нумар 84 стане прасцей

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыцягнуць у Беларусь замежных інвестараў стане прасцей з прыняццем указа нумар 84 "Аб пытаннях эмісіі і абарачэння акцый з выкарыстаннем замежных дэпазітарных распісак". Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА старшы аналітык кампаніі "Альпары" Вадзім Іосуб.

"Новы ўказ стварае прававы механізм для размяшчэння і продажу акцый беларускіх кампаній на замежных біржах. З дапамогай такога механізма прасцей прыцягнуць замежных інвестараў, гэта значыць ён спрашчае куплю акцый замежнымі інвестарамі", - сказаў эксперт. Юрыдычна, адзначыў ён, акцыі айчынных кампаній цяпер могуць быць размешчаны на любой біржы, пачынаючы ад маскоўскай да нью-ёркскай. "Інвестары могуць купляць акцыі беларускіх прадпрыемстваў у сваёй краіне на знаёмай ім біржы па сваім нацыянальным заканадаўстве за сваю валюту", - дадаў Вадзім Іосуб.

Ён звярнуў увагу, што да прыняцця ўказа па беларускім заканадаўстве пад прыватызацыяй падразумяваўся продаж долі або пакета акцый прадпрыемстваў на тэрыторыі нашай рэспублікі. "Замежныя інвестары павінны былі нейкім чынам самі праяўляць сваю зацікаўленасць, знаходзіць інфармацыю аб прадпрыемствах у нас у краіне і гэтак далей", - удакладніў эксперт.

Наяўнасць указа не падразумявае, што іншаземцы тут жа змогуць аўтаматычна купляць акцыі беларускіх кампаній, якія іх зацікавілі, падкрэсліў Вадзім Іосуб. Гэта рамачны дакумент, які прапісвае адпаведны механізм, удакладніў ён. "Для таго, каб механізм пачаў працаваць, павінна быць прынята рашэнне аб размяшчэнні акцый канкрэтнага прадпрыемства. Потым прадпрыемства павінна правесці вялікую юрыдычную работу, выбраць біржу, на якой яно будзе размяшчацца, дамовіцца з ёй і з банкам, які будзе займацца размяшчэннем дэпазітарных распісак на біржы", - сказаў эксперт.

Ён рэзюмаваў, што пасля таго, як будзе прынята рашэнне аб размяшчэнні акцый канкрэтнага прадпрыемства і праведзена тэхнічная работа, можна будзе рабіць высновы аб практычным боку і эфектыўнасці новаўвядзення.

Указ нумар 84, які прадугледжвае выкарыстанне нестандартных інструментаў прыцягнення інвестыцый з-за мяжы, быў падпісаны 3 сакавіка. Так, дакументам прадастаўляецца права адкрытым акцыянерным таварыствам на падставе дагавора перадаваць свае акцыі замежным арганізацыям, якія ў сваю чаргу на гэтыя акцыі выпускаюць замежныя дэпазітарныя распіскі і размяшчаюць (прадаюць) іх на міжнародным рынку замест акцый.

Мяркуецца, што рэалізацыя ўказа будзе садзейнічаць правядзенню канструктыўных перагавораў і пачатку канкрэтнай работы па выкарыстанні ў бягучых умовах новых нестандартных інструментаў прыцягнення ў краіну замежнага капіталу з міжнародных фінансавых рынкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі