Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Крс 2015

Ніжагародская вобласць зацікаўлена ў пастаўках беларускай мясной і малочнай прадукцыі

3 красавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Ніжагародская вобласць зацікаўлена ў пастаўках беларускай мясной і малочнай прадукцыі. Аб гэтым сёння па выніках пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Ніжагародскай вобласці журналістам паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мясная і малочная прадукцыя з Беларусі запатрабавана ў Ніжагародскай вобласці. "Мы дамовіліся знайсці новыя формы і спосабы пастаўкі гэтай прадукцыі", - праінфармаваў Уладзімір Сямашка. Акрамя таго, размова ішла аб павелічэнні ў 2015 годзе аб'ёмаў паставак беларускіх сельгастэхнікі, кампанентаў для аўтамабілебудавання, пашырэнні супрацоўніцтва ў сферы навукі і адукацыі.

Губернатар Ніжагародскай вобласці Валерый Шанцаў адзначыў, што ў 2014 годзе пастаўкі беларускай сельгаспрадукцыі выраслі і гэта тэндэнцыя будзе прадаўжацца. Ён дадаў, што бакі дамовіліся нарасціць узаемадзеянне ў прамысловасці, у частцы сумеснай вытворчасці складанай машынатэхнічнай прадукцыі. Для гэтага плануецца стварыць спецыяльныя рабочыя групы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі