Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Врс 2022

Новыя інвестпраекты і імпартазамяшчэнне: Галоўчанка знаёміцца з патэнцыялам аршанскіх прадпрыемстваў

Новыя інвестпраекты і імпартазамяшчэнне: Галоўчанка знаёміцца з патэнцыялам аршанскіх прадпрыемстваў

30 верасня, Орша /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка знаёміцца з прамысловым і інавацыйным патэнцыялам аршанскіх прадпрыемстваў. На парадку дня - новыя праекты, вытворчыя паказчыкі і перспектывы імпартазамяшчэння, перадае БЕЛТА.

У праграме рабочай паездкі - ключавыя вытворчасці, якія сталі пляцоўкамі для рэалізацыі маштабных інвестыцыйных праектаў. Першым пунктам маршруту стаў Завод прыбораў аўтаматычнага кантролю, які выпускае вырабы і камплектуючыя для кар'ернай тэхнікі, а таксама займаецца металаапрацоўкай. Па выніках работы за студзень - жнівень 2022 года аб'ём вытворчасці прадпрыемства склаў каля Br20 млн. 95 працэнтаў ад агульнага аб'ёму вырабленай прадукцыі выпускаецца па кааперацыі з БЕЛАЗам, а гэта - больш за 80 найменняў, у тым ліку часткі машын для горназдабыўной прамысловасці і электраабсталяванне. У ліку ўласнай прадукцыі - перадатачныя ўстройствы, камплектуючыя для аўтатрактарнай тэхнікі, станцыі ачысткі вады ад прымесей жалеза прадукцыйнасцю ад 40 да 100 куб.м за суткі.

Праект па вытворчасці і ўкараненні модульных станцый па ачыстцы пітной вады ад пабочных прымесей і павышанай колькасці жалеза ў саставе рэалізуецца аршанскім Заводам прыбораў аўтаматычнага кантролю сумесна з вучонымі Нацыянальнай акадэміі навук. Прадпрыемства ўвайшло ў лік удзельнікаў дзяржаўнай праграмы "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" (падпраграма "Чыстая вада"), якой прадугледжана ўстаноўка станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза па ўсёй краіне. У ліку пераваг аршанскай прадукцыі - неабмежаваны тэрмін эксплуатацыі, высакаякасныя камплектуючыя, работа з любой нават самай забруджанай прымесямі вадой, падключэнне да новых і ўжо існуючых сістэм водазабеспячэння, аўтаномнасць. З поўным уводам праекта ў эксплуатацыю на заводзе плануецца вырабляць да 20 модульных станцый у месяц.

Прэм'ер-міністру таксама далажылі аб ходзе рэалізацыі інвестпраекта па арганізацыі кольцараскатнай вытворчасці з рэканструкцыяй блока вытворчых цэхаў, ажыццяўленне якога разлічана на 2021-2025 гады. На гэтыя мэты будзе прыцягнута каля Br183,5 млн інвестыцый. Выпускаемая прадукцыя - кальцавыя загатоўкі з высокай якасцю і мінімальным прыпускам пад механічную апрацоўку, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці падшыпнікаў, фланцаў, адаптараў і інш. У перспектыве - уласная вытворчасць вобада кола кар'ерных самазвалаў сумарнай гадавой патрэбнасцю да 4  тыс. штук. Згодна з праграмай па развіцці раёна, у планы ўвайшло і стварэнне філіяла БЕЛАЗ у Оршы ў першым квартале 2024 года.

Другім пунктам маршруту стаў Аршанскі інструментальны завод, дзе прэм'ер-міністру расказалі аб арганізацыі вытворчасці сучаснага металарэзнага і дапаможнага інструменту з укараненнем інавацыйных тэхналагічных працэсаў. Ажыццяўленне інвестпраекта на прадпрыемстве пачалі ў канцы 2018 года. Першая чарга ўключыла непасрэдна мадэрнізацыю бягучай вытворчасці з закупкай неабходнага абсталявання - набыты 25 станкоў айчыннай зборкі. За кошт гэтага ўдалося павялічыць аб'ём вытворчасці ў 1,5 раза.

Другая чарга мадэрнізацыі, якая прадугледжвае выпуск інавацыйнага інструменту, рэалізавана на сёння не ў поўным аб'ёме. Гэта звязана з тым, што пастаўкі замежнага абсталявання праведзены не ў поўнай меры - 25 адзінак з 32 запланаваных. Тым не менш на заводзе прапрацаваны варыянты, каб замяніць адсутную тэхніку айчыннымі аналагамі і наладзіць тэхналогію вытворчасці высокага ўзроўню якасці. З поўнай рэалізацыяй праекта прадпрыемства зможа вырабляць імпартазамяшчальнага інструменту на суму каля 5,5 млн еўра ў год. Гэтыя аб'ёмы дадуць магчымасць замясціць не менш за 30 працэнтаў імпарту.

На Аршанскім інструментальным заводзе сёння працуюць 576 чалавек, за год колькасць павялічылася больш як на 70 работнікаў. Сярэдняя зарплата ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырасла на 21 працэнт, аб'ёмы вытворчасці за 8 месяцаў бягучага года адносна мінулага перыяду павялічыліся ў 2 разы. Акрамя таго, забяспечана дадатная рэнтабельнасць і наяўнасць чыстага прыбытку. На прадпрыемстве вырабляецца шырокі асартымент металарэзнага інструменту і тэхналагічнай аснасткі. З адкрыццём у мінулым годзе новага ўчастка наладжаны выпуск гідрапад'ёмнікаў да трактароў "Беларус". Па выніках года ўдзельная вага гэтай прадукцыі складзе прыблізна 16-17 працэнтаў - істотны прырост да асноўнай вытворчасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі