Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Снж 2018

Новыя функцыі могуць з'явіцца ў Банка развіцця

Новыя функцыі могуць з'явіцца ў Банка развіцця

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас не выключае з'яўлення ў Банка развіцця новых функцый. Аб гэтым ён заявіў сёння, прадстаўляючы праўленню Банка развіцця новага старшыню Андрэя Жышкевіча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У папярэднія гады Банкам развіцця была паднята высокая планка, як інструмент урада ён адыгрываў важную ролю ў эканоміцы, крэдытаванні дзяржпраграм, падтрымцы экспарту, рабоце з малым і сярэднім бізнесам. Зразумела, гэтыя функцыі ў банка застаюцца, іх трэба будзе развіваць, і, можа, у новага старшыні праўлення будуць думкі па нейкіх новых напрамках", - адзначыў Сяргей Румас. Гэтыя прапановы будуць абмяркоўвацца і ўносіцца на разгляд наглядальнага савета, які ўзначальвае прэм'ер-міністр.

Кіраўнік урада звярнуў увагу, што Андрэй Жышкевіч даўно працуе ў банкаўскай сістэме. Да назначэння на пасаду старшыні праўлення ён 13 гадоў кіраваў МТБанкам, які быў партнёрам Банка развіцця як па праграме малога і сярэдняга бізнесу, так і па іншых напрамках дзейнасці. Таму Андрэй Жышкевіч добра ведае работу Банка развіцця і задачы, якія стаяць перад ім.

Старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур заўважыў, што НБ як рэгулятар нясе адказнасць за работу не толькі банкаў, але і канкрэтных кіраўнікоў. Кіраўнік дзяржавы даручыў старшыні Нацыянальнага банка яшчэ раз паглядзець на пытанні развіцця банка, які ўзначаліў Андрэй Жышкевіч. "Банк сваю нішу заняў, але ў прынцыпе мы бачым, што ёсць яшчэ напрамкі развіцця і выкарыстання банка ў інтарэсах дзяржавы. Думаю, што ў першую чаргу гэта напрамкі, звязаныя з падтрымкай нашага экспарту і, безумоўна, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва", - лічыць Павел Калаур.

Андрэй Жышкевіч у сваю чаргу адзначыў, што рады стаць часткай каманды Банка развіцця. "Усе свае сілы аддам на рэалізацыю задач, якія пастаўлены. Хачу, каб па-ранейшаму банк з'яўляўся для ўрада эфектыўным інструментам развіцця, для Нацбанка - узорам выканальнасці і ў цэлым адсутнасці праблем", - сказаў Андрэй Жышкевіч, дадаўшы, што разлічвае быць для калектыву дастойным пераемнікам папярэдняга кіраўніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі