Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Кст 2020

Новыя будаўнічыя нормы прыняты ў Беларусі

Новыя будаўнічыя нормы прыняты ў Беларусі
Фота з архiва

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя будаўнічыя нормы зацверджаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 14 верасня 2020 года нумар 53, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам зацверджаны будаўнічыя нормы "Падлогі". Яны распрацаваны РУП "Будтэхнорм" і ўнесены галоўным упраўленнем горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры. Нормы будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання.

Гэтыя будаўнічыя нормы ўстанаўліваюць патрабаванні да праектавання падлог і распаўсюджваюцца на будынкі і збудаванні рознага прызначэння. У дакуменце гаворыцца: пры праектаванні падлог неабходна выконваць дадатковыя патрабаванні, устаноўленыя проціпажарнымі нормамі, а таксама нормамі тэхналагічнага праектавання. Яны не распаўсюджваюцца на праектаванне здымных і абаграваемых падлог.

Як паведамлялася раней, у Беларусі рэфармуецца заканадаўства ў сферы архітэктуры, горадабудаўніцтва і будаўніцтва. Згодна з указам ад 5 чэрвеня 2019 года нумар 217 у краіне ўводзяцца новыя віды тэхнічных нарматыўных прававых актаў: будаўнічыя нормы, якія ўключаюць патрабаванні ў галіне бяспекі будынкаў і збудаванняў, прызначаныя для абавязковага прымянення, і будаўнічыя правілы, якія замацоўваюць спосабы дасягнення будаўнічых норм.

Дзеючыя цяпер тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты іншых дзяржорганаў у частцы, што ўстанаўлівае абавязковыя патрабаванні пры праектаванні і будаўніцтве аб'ектаў, будуць прызнавацца страціўшымі сілу пасля ўвядзення ў дзеянне новых будаўнічых норм і правіл.

З усімі дзеючымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў галіне будаўніцтва, а таксама з праектамі дакументаў у гэтай сферы можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Мінбудархітэктуры (www.mas.gov.by) у нядаўна створаным раздзеле "Будаўнічыя нормы і правілы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі