27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У якасці суб'екта інавацыйнай дзейнасці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" зарэгістравана ТАА "Гмартыкун" (Беларусь), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.
Кампанія прынята на інкубацыю ў інавацыйны цэнтр з праектам, звязаным з рапрацоўкай і вытворчасцю праграмна-апаратных комплексаў HomeID.
На гэты момант у "Вялікім камені" зарэгістравана пяць суб'ектаў інавацыйнай дзейнасці. У адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы суб'екты інавацыйнай дзейнасці індустрыяльнага парка на працягу двух гадоў могуць карыстацца асноўнымі льготамі, прадугледжанымі для рэзідэнтаў.