29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "ІРБІ" (Беларусь), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.
"Інвестыцыйны праект кампаніі мае інавацыйны імпартазамяшчальны характар. Рэзідэнт парка будзе вырабляць манаблокі, міні-камп'ютары для офісаў і прамысловыя камп'ютары, а таксама камплектуючыя для камп'ютарнай тэхнікі. Акрамя вытворчасці, кампанія будзе ўкараняць уласныя прыкладныя праграмныя комплексы", - расказалі ў прэс-службе.
Прадукцыя прызначана для ўнутранага рынку Беларусі, а таксама будзе экспартавацца ў краіны Еўразійскага эканамічнага саюза.