22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны новы рэзідэнт – ТАА "Еўразійская біятэхналагічная кампанія" (Беларусь), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.
Новы рэзідэнт парка будзе выпускаць ферментныя прэпараты і іншыя актыўныя рэчывы мікрабіялагічнага паходжання. Плануемыя напрамкі экспарту - Расійская Федэрацыя і краіны ЕАЭС, а таксама дзяржавы Паўночнай Афрыкі, Блізкага Усходу і Лацінскай Амерыкі.
У доўгатэрміновай перспектыве кампанія плануе значнае пашырэнне асартыменту прадукцыі дзякуючы навуковым даследаванням і распрацоўкам, якія праводзяцца ўласным даследчым цэнтрам.