Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Стд 2021

Новы беспілотнік і электрамабіль - НАН прадставіць амаль 200 распрацовак на выстаўцы да Дня навукі

Новы беспілотнік і электрамабіль - НАН прадставіць амаль 200 распрацовак на выстаўцы да Дня навукі
Фота з архiва

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук прадставяць амаль 200 новых распрацовак і тэхналогій на выстаўцы дасягненняў і найбольш значных вынікаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці "Дзень беларускай навукі - 2021" 29 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

"Многія распрацоўкі будуць дэманстравацца ўпершыню. Так, НВЦ шматфункцыянальных беспілотных комплексаў пакажа макет  беспілотнага лятальнага апарата "Мішэнь". Беспілотнік з турбарэактыўным рухавіком прызначаны для імітацыі паветраных цэлей тыпу рэактыўны баявы самалёт, крылатая ракета, БЛА для забеспячэння трэніроўкі падраздзяленняў і часцей ВПС і войскаў проціпаветранай абароны. Гэта першая мадэль беспілотніка з рэактыўным рухавіком, распрацаваная на прадпрыемстве", - расказалі ў прэс-службе.

Аб'яднаны інстытут машынабудавання прадэманструе на адкрытай пляцоўцы макетны ўзор каркасна-панэльнага электрамабіля Academic Electro. Ён прызначаны для перавозак па закрытых тэрыторыях (без выезду на дарогі агульнага карыстання) і разлічаны на двух пасажыраў. Максімальная скорасць электрамабіля - 50 км/гадз. Каркасна-панэльны тып кузава дае магчымасць ажыццяўляць выпуск дробнымі серыямі пад патрабаванні заказчыка.

Інстытут лесу прадставіць біялагічны метад аховы хвойных насаджэнняў з выкарыстаннем ферамоннай пасткі для прыцягнення і інфіцыравання энтамапатагенным прэпаратам ствалавых насякомых-шкоднікаў. Ён прызначаны для зніжэння колькасці ствалавых шкоднікаў у хвойных насаджэннях і не патрабуе вялікай колькасці прэпарату і тэхнічных сродкаў. Сфера прымянення распрацоўкі - лясная і садова-паркавая гаспадарка.

На выстаўцы можна будзе ўбачыць шэраг сумесных распрацовак беларускіх вучоных. Так, Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій сумесна з Інстытутам фізіялогіі пакажа персанальны бактэрыцыдны святлодыёдны рэцыркулятар паветра. Як адзначылі ў прэс - службе, ён пазбаўлены недахопаў традыцыйных масак і дае магчымасць абеззаражваць паветра, што ўдыхаецца чалавекам, у рэжыме рэальнага часу з высокай эфектыўнасцю - да 99,9 працэнта.

Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава сумесна з БДУ прадставіць мультыспектральны тэрмограф для вымярэння высокіх тэмператур ва ўмовах нявызначанасці каэфіцыентаў выпрамянення. Ён прызначаны для кантролю тэмпературных палёў паверхняў нагрэтых металаў.

Свае вынікі прадэманструюць таксама арганізацыі міністэрстваў адукацыі, прамысловасці, аховы здароўя, сувязі і інфарматызацыі, МНС, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях. Усяго вучоныя і даследчыкі краіны прадставяць на выстаўцы амаль 400 інавацыйных распрацовак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі