9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рамачную стратэгію партнёрства Беларусі і Групы Сусветнага банка (СБ) на перыяд да 2022 года плануецца прыняць у сакавіку 2018 года, паведаміў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Аляксандр Крэмер.
"Рамачную стратэгію партнёрства плануецца прыняць у сакавіку 2018 года. Там будзе прадстаўлена амбіцыйная праграма крэдытавання", - заявіў ён.
У прыватнасці, член Групы СБ Міжнародная фінансавая карпарацыя плануе павялічыць аб'ём інвестыцый у прыватны сектар беларускай эканомікі. "Што датычыцца Сусветнага банка, то запланаваны інвестыцыі ў такія сферы, як вышэйшая і сярэдняя адукацыя, сістэмы водазабеспячэння і водаадвядзення і цэнтралізаванага ацяплення. Наша асноўная мэта заключаецца ў тым, каб павысіць узровень жыцця звычайных грамадзян", - расказаў Аляксандр Крэмер.
Кіраўнік прадстаўніцтва банка паведаміў, што ў бліжэйшы час Група Сусветнага банка збіраецца прадставіць дакумент пад назвай "Комплекснае дыягнастычнае даследаванне эканомікі".