Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Ліп 2020

Новая ўстаноўка запушчана ў ААТ "Нафтан"

Новая ўстаноўка запушчана ў ААТ

30 ліпеня, Наваполацк /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У ААТ "Нафтан" сёння адбыўся сімвалічны пуск устаноўкі вытворчасці элементарнай серы метадам Клауса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Віцебскага балвыканкама Мікалай Шарснёў, мэр Наваполацка Дзмітрый Дзямідаў, старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў, гендырэктар ААТ "Нафтан" Аляксандр Дзямідаў, калектыў прадпрыемства. Удзельнікі мерапрыемства таксама наведалі ўведзеную раней у строй устаноўку атрымання вадароду нумар 2. Пабудаваныя з нуля, два аб'екты сумарна забяспечылі занятасць 174 работнікаў.

Кошт праекта ўстаноўкі вытворчасці элементарнай серы, заняўшай амаль 5 га і не маючай аналагаў у Беларусі, складае каля $130 млн. На аб'екце прымяняюцца самыя сучасныя еўрапейскія тэхналогіі. Пры яе будаўніцтве было выкарыстана абсталяванне з Харватыі, Чэхіі, Італіі, Канады, ЗША, Германіі, Францыі, Расіі, Украіны. Усяго зманціравана амаль сотня адзінак асноўнага тэхналагічнага абсталявання: тэрмічныя рэактары, ёмістасці, калоны, помпы, печы, факел, комін. Асобнае месца займае абсаляванне сістэмы гранулявання, транспарціроўкі і адгрузкі серы. У пікавыя моманты ў час будаўніча-мантажных аперацый тут адначасова працавалі больш за 500 чалавек.

Устаноўка вытворчасці элементарнай серы будзе ўтылізаваць серавадарод, што паступае з іншых аб'ектаў прадпрыемства. З яе ўводам выкіды забруджвальных рэчываў ад "Нафтана" зменшацца на 14 тыс.т у год. Плануецца, што існуючыя фактычныя выкіды дыаксіду серы зменшацца больш як на 40 працэнтаў.

Гэты аб'ект на прадпрыемстве называюць лёгкімі Наваполацка. Кожная з дзвюх секцый "Клаус" разлічана на ўтылізацыю 3 тыс. куб.м/гадз серавадароду. За суткі тут змогуць вырабляць больш за 200 т тэхнічнай серы, якая адпавядае па якасці сусветным патрабаванням. З пускам гэтага аб'екта "Нафтан" зможа закрыць патрэбнасць па забеспячэнні элементарной серы для прадпрыемстваў краіны (прадукт спажываецца Гомельскім хімічным заводам і ААТ "Гродна Азот"). Больш таго, плануецца яе экспарт у Літву і Украіну.

Устаноўка атрымання вадароду нумар 2 з'яўляецца адным з важных тэхналагічных аб'ектаў комплексу запаволенага каксавання (КЗК). Сёння яна працуе ў рэжыме доследна-прамысловай эксплуатацыі і здольна забяспечыць патрэбнасці нафтахімічнага комплексу ў вадародзе. Спецыфіка гэтай устаноўкі ў тым, што яна можа працаваць на камбінаванай сыравіне ў любых яе суадносінах (звадкаваны вуглевадародны газ, а таксама прыродны газ) і дае магчымасць атрымліваць вадародазмяшчальны газ высокай чысціні (99,9 працэнта), неабходны ў гідрагенізацыйных працэсах.

Паводле слоў Аляксандра Дзямідава, для ААТ "Нафтан" 2020 год асабліва значны. Цяпер завяршаецца будаўніцтва новых для наваполацкага нафтахімічнага комплексу аб'ектаў. Самая маштабная за гісторыю прадпрыемства мадэрнізацыя накіравана на яго далейшае тэхналагічнае развіццё. Рэалізацыя праграмы інвестыцыйнага развіцця дасць магчымасць "Нафтану" павялічыць глыбіню перапрацоўкі нафты да 90 працэнтаў, выхад светлых нафтапрадуктаў да 65 працэнтаў, атрымаць новыя віды прадукцыі, а таксама дасягнуць зніжэння нагрузкі на навакольнага асяроддзе і паляпшэння ў галіне прамысловай бяспекі.

З выкананнем усіх запланаваных мерапрыемстваў прадпрыемства зможа вырашаць шэраг важных задач: павялічваць аб'ём вытворчасці маторнага паліва; пастаўляць на рынак якасны беларускі нафтавы кокс; палепшыць экалагічную сітуацыю ў рэгіёне, знізіўшы выкіды серавадароду; вырабляць тэхнічную серу; павысіць энергаэфектыўнасць тэхналагічных працэсаў; аптымізаваць эксплуатацыйныя затраты.

Асобную ўвагу кіраўнік прадпрыемства засяродзіў на будуемым комплексе запаволенага каксавання. Гэта цэлы ланцуг узаемазвязаных тэхналагічных аб'ектаў. Мадэрнізацыя некаторых ужо завершана. Першапачаткова ўсе сілы былі кінуты на рэканструкцыю ўстаноўкі гідраачысткі дызельнага паліва нумар 2. У верасні 2018 года рэканструкцыя была завершана. Увесь аб'ём дызпаліва, што вырабляецца ў ААТ "Нафтан", адпавядае стандарту Еўра-5. Эканамічны эфект складае каля $20 млн у год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі