22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфляцыя на ўзроўні 2-3 працэнты можа быць у Беларусі ў 2020-2021 гадах, заявіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.
"У ідэале інфляцыя павінна быць 2-3 працэнты, не большай, як і сусветны трэнд", - лічыць Уладзімір Зіноўскі. Дасягненне такога ўзроўню дасць магчымасць яшчэ больш знізіць стаўку рэфінансавання і працэнты па крэдытах.
Адказваючы на пытанне, калі Беларусь можа прыйсці да такой інфляцыі, міністр сказаў, што гэта можа ўжо адбыцца праз некалькі гадоў. "Мне здаецца, што мы павінны, мы проста абавязаны будзем у 2020-2021 гадах гэта ўжо зрабіць. У нас проста іншага шляху няма. І, калі браць трэнд на змяншэнне інфляцыі за апошнія 3 гады, мне здаецца, што гэта цалкам пад сілу нашай дзяржаве", - сказаў Уладзімір Зіноўскі.
Як паведамлялася, у 2017 годзе ў Беларусі была рэкордна нізкая інфляцыя - 4,6 працэнта.