21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індыйскія кампаніі гатовы ўкласціся ў фармацэўтычную вытворчасць у Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Індыя запрашае беларускія кампаніі працаваць на індыйскім рынку і інвесціраваць сродкі ў розныя сектары эканомікі. У прыватнасці, на думку дыламата, інтарэс для беларускага боку могуць уяўляць практы па будаўніцтве жылля ў Індыі, развіцці інфраструктуры, вытворчасці спадарожнай прадукцыі. Паводле слоў пасла, упершыню 49 працэнтаў замежных інвестыцый будуць прыцягнуты ў абаронную прамысловасць, якая яшчэ нядаўна была закрытай галіной. "У сваім выступленні ў парламенце 15 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларускія прадпрыемствы шукаць новыя рынкі сваім таварам і паслугам. Я абсалютна ўпэўнены, што Індыя прапануе шырокія магчымасці ў любой галіне эканомікі", - адзначыў пасол.
Дыпламат лічыць, што супрацоўніцтва паміж кампаніямі Беларусі і Індыі можа паспяхова развівацца ў сферах прамысловасці і інфармацыйных тэхналогій.
"Урад Індыі і пасольства Індыі ў Мінску настроены на больш цеснае супрацоўніцтва з Беларуссю. Пасольства Індыі адкрыта для новых ідэй і супрацоўніцтва з вучонымі, эканамістамі, прамыслоўцамі і журналістамі", - дадаў Манодж Кумар Бхарці.