Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Ліс 2015

Індыя зацікаўлена ў далейшых пастаўках беларускіх калійных угнаенняў

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індыя зацікаўлена ў далейшых пастаўках беларускіх калійных угнаенняў. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі з сакратаром дэпартамента ўгнаенняў Міністэрства хімічнай прамысловасці і ўгнаенняў Індыі (намеснікам міністра) Ануджам Кумарам Бішнаі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

На сустрэчы абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў сферы паставак і вытворчасці калійных угнаенняў. Па выніках 2014 года Беларуская калійная кампанія паставіла ў Індыю 680,5 тыс. т хлорыстага калію, што ў натуральным выражэнні на 25 працэнтаў больш за аб'ём пастаўкі 2012 года і на 68 працэнтаў - 2013 года. У студзені-жніўні Беларусь экспартавала ў Індыю 751,2 тыс. т хлорыстага калію.

Бакі выказалі зацікаўленасць у прадаўжэнні супрацоўніцтва ў сферы паставак беларускіх калійных угнаенняў на індыйскі рынак. Было адзначана, што БКК з'яўляецца надзейным пастаўшчыком калійных угнаенняў у Індыю.

У беларускага прадпрыемства склаліся трывалыя і надзейныя сувязі з кампаніяй Indian Potash Limited, з якой у чэрвені 2015 года падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні на 2016-2021 гады. Гэты дакумент прадугледжвае пашырэнне супрацоўніцтва ў пастаўках беларускіх калійных угнаенняў у адрас кампаніі.

Таксама Беларуская калійная кампанія прымае ўдзел у тэндарах і пастаўляе прадукцыю шэрагу іншых індыйскіх кампаній, у тым ліку Rashtriya Chemicals & Fertilizers Ltd. На сустрэчы высока ацэнена работа гэтай індыйскай кампаніі, падкрэслена зладжанасць узаемадзеяння, добрасумленнае выкананне бакамі кантрактных абавязацельстваў і прафесіяналізм супрацоўнікаў Rashtriya Chemicals & Fertilizers Ltd.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі