Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Сак 2022

Назараў: ва ўмовах санкцый ЕС на пастаўку драўніны Беларусь будзе перабудоўваць таварныя патокі

Назараў: ва ўмовах санкцый ЕС на пастаўку драўніны Беларусь будзе перабудоўваць таварныя патокі

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе перабудоўваць таварныя патокі па пастаўцы драўніны за мяжу з-за санкцый, уведзеных Еўрапейскім саюзам. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Юрый Назараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Санкцыйны націск - гэта, вядома, вельмі непрыемна", - сказаў віцэ-прэм'ер. Асабліва з улікам значных аб'ёмаў экспарту драўніны ў краіны ЕС - паводле даных за 2021 год, ён дасягнуў $3,2 млрд.

"Трэба цяпер проста перабудоўваць нашы таварныя патокі. Хоць мы добра разумеем, што ЕС без нашай прадукцыі дрэваапрацоўкі таксама не абыдзецца, занадта ўжо наладжаны вытворчыя ланцужкі", - звярнуў увагу Юрый Назараў. Напрыклад, у Беларусі вырабляюць якасныя пліты ў дастатковых аб'ёмах, а суб'екты гаспадарання Польшчы пабудавалі мэблевыя заводы, якія былі сарыентаваны на беларускую плітачную прадукцыю. Айчынныя мэбельшчыкі выбудоўвалі сваю вытворчасць такім чынам, каб увайсці ў еўрапейскія гандлёвыя сеткі.

"Разарваць гэта імгненна не давядзецца. Але тым не менш мы гатовы пераарыентаваць частку нашых патокаў на ўсход. Мы сёння паспяхова экспартуем і пілапрадукцыю, і плітную прадукцыю ў Кітайскую Народную Рэспубліку. Так, ёсць праблемы з лагістыкай. Еўропа заўсёды была больш маржынальным рынкам. Але ў той жа час і Кітай купіць нашу прадукцыю, і такія краіны, як Азербайджан, краіны Сярэдняй Азіі, дзе драўніны няма, Іран. Проста трэба цяпер спакойна пераарыентаваць тое, што не возьме Еўропа, і на гэтым зарабляць грошы", - сказаў Юрый Назараў.

Тэму санкцыйнага націску пракаменціраваў журналістам і міністр лясной гаспадаркі Беларусі Віталь Дрожжа: "Мы ўсе разумеем (разумее гэта і бізнес, які знаходзіцца ў Еўрапейскім саюзе), што гэтыя сувязі - купля, продаж - адчувальныя як для нас, так і для іх. Таму ў сувязі з гэтым трэба аператыўна, спакойна пераарыентавацца на іншыя рынкі, шукаць магчымасці для рэалізацыі нашай прадукцыі".

Кіраўнік ведамства прызнаў, што адпаведныя пытанні, выкліканыя санкцыямі, даволі адчувальныя, але ён упэўнены, што работа галіны і патрэбнасці перапрацоўшчыкаў будуць забяспечаны: "Адзінае, што напрамак, напэўна (зменіцца. - Заўвага БЕЛТА) - з еўрапейскай зоны мы пойдзем больш у азіяцкую. Цяпер, так, напэўна, з улікам лагістыкі крыху будзе прасадка па цане. Але я думаю, што тут дастаткова ўсё ў нас аптымістычна".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі