27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Юрый Назараў і намеснік старшыні ўрада Расіі Аляксандр Новак правялі сёння рабочую сустрэчу ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне паставак у Беларусь нафты і прыроднага газу, а таксама пераарыентацыі экспартных паставак беларускіх нафтапрадуктаў.
"Па выніках сустрэчы зацікаўленым органам дзяржкіравання дадзены даручэнні. Далейшыя кансультацыі будуць прадоўжаны", - адзначылі ў прэс-службе.