19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны стэнд Беларусі будзе прадстаўлены на турыстычных выстаўках у Маскве, Пекіне і Ташкенце. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
Нацыянальны стэнд Беларусі будзе прадстаўлены на турыстычнай выстаўцы ў Маскве "Адпачынак" 17-19 верасня, а таксама на выстаўках у Пекіне 16-18 кастрычніка і Ташкенце 14-16 лістапада.
"Прадстаўленне беларускіх стэндаў на міжнародных выстаўках - важны складнік у пашырэнні турыстычнага патэнцыялу краіны", - заявіў дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзмітрый Марозаў.
Акрамя таго, Нацыянальнае агенцтва па турызме праводзіць работу па прыёме замежных турыстычных аператараў у рамках інфармацыйных тураў.
"Акрамя знаёмства з асноўнымі беларускімі славутасцямі, асноўны ўпор у такіх сустрэчах зроблены на падзейных мерапрыемствах - важным кампаненце любога падарожжа. Аўтэнтычны канцэрт альбо фестываль - гэта заўсёды яркія эмоцыі і прыемнае ўражанне пасля турыстычнай паездкі", - дадалі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
Дзмітрый Марозаў падкрэсліў, што беларускі каларыт і самабытнасць - гэта тое, што прываблівае замежных турыстаў, і тое, што павінна прысутнічаць у кожным маршруце турыстычнага падарожжа.