Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Кст 2016

Нацыянальны план дзеянняў па ўкараненні прынцыпаў зялёнай эканомікі будзе зацверджаны да канца года

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны план дзеянняў па ўкараненні прынцыпаў зялёнай эканомікі будзе зацверджаны ў Беларусі да канца года, заявіла сёння першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна на пленарным пасяджэнні XXI Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тэма энергетычнай і экалагічнай бяспекі - адна з галоўных многіх міжнародных самітаў высокага ўзроўню. Ёй удзяляецца вялікая ўвага і ў Беларусі. Да канца гэтага года ў рэспубліцы будзе зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па ўкараненні прынцыпаў зялёнай эканомікі", - адзначыла Ія Малкіна.

Яна нагадала, што 21 верасня Беларуссю ратыфікавана Парыжскае кліматычнае пагадненне. "Па сутнасці, мы стаім на шляху стратэгічнага змянення ўмоў функцыянавання сусветнай эканомікі. Нам трэба выпрацаваць сістэму ўзаемадзеяння энергетычнага, экалагічнага сектараў, патрэбны сучасныя тэхналогіі, новыя падыходы і правілы", - лічыць першы намеснік міністра.

XXI Беларускі энергетычны і экалагічны форум працуе ў Мінску 11-14 кастрычніка. Дзелавая праграма форуму ўключае пленарнае пасяджэнне, міжнародныя канферэнцыі, навукова-практычныя семінары, прэзентацыі кампаній - удзельніц выстаўкі, на якіх айчынныя і замежныя эксперты прадставяць сучасныя тэхналагічныя рашэнні ў галіне энергетыкі і экалогіі.

Мэта правядзення форуму - садзейнічанне інавацыйнаму развіццю паліўна-энергетычнага сектара Беларусі. Штогод форум становіцца ўнікальным месцам сустрэч энергетыкаў і эколагаў Беларусі і замежжа, садзейнічаючы тым самым пашырэнню супрацоўніцтва, абмену перадавымі распрацоўкамі і праектамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі