25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны консул Беларусі ў Чунцыне Дзмітрый Емяльянаў прыняў удзел у адкрыцці 4-га Міжнароднага гандлёва-інвестыцыйнага кірмашу Заходняга Кітая, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай загранустанове.
Выстаўка арганізавана ў міжнародным экспацэнтры Чунцына. Пры садзейнічанні генеральнага консульства быў адкрыты нацыянальны павільён Рэспублікі Беларусь, на якім прадстаўлена прадукцыя вядучых беларускіх прадпрыемстваў кандытарскай, алкагольнай і малочнай галін.
"Па выніках праведзенай у дзень адкрыцця прэзентацыі і дэгустацыі прадукцыі адзначаны высокі інтарэс з боку кітайскіх партнёраў", - гаворыцца ў паведамленні генконсульства.
Акрамя таго, былі праведзены сустрэчы беларускага боку з кіраўніцтвам Народнага ўрада і прадстаўнікамі кампаній - удзельнікаў мерапрыемства.