Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Крс 2021

Нацыянальную экспазіцыю Беларусі ўпершыню прадставяць на турыстычнай выстаўцы ў Дубаі

Нацыянальную экспазіцыю Беларусі ўпершыню прадставяць на турыстычнай выстаўцы ў Дубаі

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Упершыню нацыянальная экспазіцыя Беларусі будзе прадстаўлена на буйнейшай на Блізкім Усходзе турыстычнай выстаўцы Arabian Travel Market, якая пройдзе ў Дубаі з 16 па 19 мая, паведамілі БЕЛТА на выставачным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У 2019 годзе гэту выстаўку наведалі 40 тыс. прадстаўнікоў турыстычнай індустрыі са 151 краіны, сярод якіх члены ўрадавых дэлегацый, тураператары і турагенты, супрацоўнікі авіяліній, трэвэл-блогеры, а таксама арганізацыі, якія спецыялізуюцца ў сферы MICE-турызму. Мерапрыемства праводзіцца пад патранажам прэм'ер-міністра ААЭ і правіцеля Дубая шэйха Махамеда ібн Рашыда Аль Мактума.

Новаўвядзеннем Arabian Travel Market гэтага года стане гібрыдны фармат. Упершыню выстаўка суправаджаецца анлайн-платформай, якая будзе даступна з 24 па 26 мая. Яна дасць магчымасць азнаёміцца і правесці перагаворы з удзельнікамі з любой кропкі свету.

У рамках нацыянальнай экспазіцыі Беларусі будзе прадстаўлена інфармацыя аб турыстычным патэнцыяле краіны, багацці і разнастайнасці прыродных рэсурсаў і гісторыка-культурнай спадчыне. Экспазіцыя стане эфектыўнай пляцоўкай для прэзентацыі магчымасцей санаторна-курортнага лячэння ў Беларусі, дзелавога, медыцынскага, спартыўнага і іншых відаў турызму.

Арганізатарам нацыянальнай экспазіцыі выступае Беларуская гандлёва-прамысловая палата, суарганізатары - Мінспорт (Нацыянальнае агенцтва па турызме), аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам. Выставачны аператар - выставачнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі