Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Ліс 2021

Нацыянальная экспазіцыя Беларусі прадстаўлена на Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту

Нацыянальная экспазіцыя Беларусі прадстаўлена на Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту
Фота БелГПП

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная экспазіцыя Беларусі прадстаўлена на Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту (CIIE), якая адкрылася ў Шанхаі. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Прадстаўлены прадпрыемствы харчовай прамысловасці, інфармацыйных тэхналогій, а таксама міністэрствы, медыцынскія, навуковыя і навукова-вытворчыя ўстановы і ўніверсітэты, якія дэманструюць прадукцыю і паслугі, што могуць быць запатрабаваны сярод кітайскіх спажыўцоў.

Паводле інфармацыі ГПП, самым маштабным ў нацыянальным павільёне стаў стэнд Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці. Ён прэзентуе прадукцыю 16 вытворцаў кандытарскай, алкагольнай, алейна-тлушчавай, піваварнай, цукровай і кансервавай прадукцыі. У нацыянальнай экспазіцыі ўдзельнічаюць таксама кампаніі "Баймен Біятэхналогіі", "Белмытнясэрвіс", "Экзон". Паслугі кітайскім партнёрам таксама прапануюць Міністэрства адукацыі, уключаючы дзяржуніверсітэты, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і шэраг навуковых інстытутаў і навукова-вытворчых арганізацый, а таксама Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях.

Як адзначылі ў палаце, айчынныя кампаніі ўдзельнічаюць у нацыянальнай экспазіцыі Беларусі на выстаўцы CIIE-2021 дыстанцыйна. У Шанхаі працуюць супрацоўнікі выставачнага прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП, якія ў выпадку зацікаўленасці кітайскіх наведвальнікаў у прадукцыі або паслугах беларускіх прадпрыемстваў звязваюць бакі па відэасувязі. Такім чынам забяспечваюцца паўнацэнныя бізнес-перагаворы ў загадзя агавораны і зручны для ўдзельнікаў час.

Акрамя таго, да 10 лістапада ўключна для анлайн-наведвальнікаў выстаўкі даступны віртуальны стэнд Беларусі, выкананы з выкарыстаннем 3D-тэхналогій. Акцэнт зроблены на інвестыцыйнай прывабнасці краіны, спрыяльным бізнес-клімаце, рабоце ў Мінску і іншых гарадах сусветна вядомых кампаній, багатых культурных традыцыях, турыстычным сектары і поспехах у спорце. Падрабязна апісаны ІТ, сельская гаспадарка, машынабудаванне, дрэваапрацоўка.

Экспазіцыя арганізавана Беларускай гандлёва-прамысловай палатай. Выставачны аператар - "Белінтэрэкспа".

Кітайская міжнародная выстаўка імпарту праводзіцца з 2017 года. У 2019 годзе яна сабрала 3,8 тыс. кампаній са 180 краін. Агульная сума падпісаных кантрактаў і пратаколаў аб намерах перавысіла $70 млрд. Выстаўку суправаджаюць дзясяткі дзелавых мерапрыемстваў: семінары, канферэнцыі, бізнес-форумы. У цырымоніі адкрыцця CIIE традыцыйна прымаюць удзел кіраўнікі дзяржаў і члены ўрадаў многіх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі