Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Кст 2017

Нацыянальная экспазіцыя Беларусі ўпершыню прадстаўлена на выстаўцы FIHAV на Кубе

Фота "Белінтэрэкспа"31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная экспазіцыя Беларусі прадстаўлена на выстаўцы FIHAV, якая праходзіць на Кубе з 30 кастрычніка па 3 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў выставачным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У Нацыянальнай экспазіцыі прымае ўдзел больш за 20 беларускіх арганізацый і прадпрыемстваў. Шырока прадстаўлена прадукцыя падведамных прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці: ААТ "Мінскі трактарны завод", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Белаграмаш", ААТ "Амкадор" - кіруючая кампанія холдынга", ААТ "Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынга "Беларуская металургічная кампанія", ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-холдынг".

Фота "Белінтэрэкспа"У экспазіцыі прадстаўлены калектыўны стэнд, арганізаваны Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях, дзе дэманструюцца навуковыя распрацоўкі і інавацыйная прадукцыя.

Цырымонія адкрыцця экспазіцыі адбылася 30 кастрычніка. У ёй прынялі ўдзел міністр прамысловасці Беларусі Віталь Воўк і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі на Кубе Аляксандр Аляксандраў, а таксама першы намеснік міністра знешняга гандлю і замежных інвестыцый Кубы Антоніа Луіс Карыкартэ Карона, намеснік старшыні Гандлёвай палаты Кубы Адаліс Сейха Гарсія.

Фота "Белінтэрэкспа""Адна з мэт для прамысловасці Беларусі - актыўней уваходзіць на рынак Кубы. Для гэтага ёсць усе перадумовы. За апошні час з'явіліся новыя партнёры, новыя механізмы. З улікам устаноўкі кіраўніка дзяржавы на цесную работу з Кубай я ўпэўнены, што мы рэалізуем амбіцыйныя планы, - сказаў Віталь Воўк. - У найбольшай ступені для гэтага рынку цікава тэхніка ААТ "МАЗ", ААТ "Амкадор", ААТ "МТЗ", разлічваем на тэхніку ААТ "Гомсельмаш". Наогул уся прадукцыя, якая сёння вырабляецца ў Беларусі, можа быць запатрабавана на кубінскім рынку. Дамоўленасці ёсць, аднак усё вельмі няпроста, ёсць шмат перагаворных працэсаў, якія ў бліжэйшы час рэалізуюцца".

У час цырымоніі адкрыцця было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Гандлёвай палатай Кубы. Беларускай дэлегацыяй запланаваны шэраг сустрэч і перагавораў з кіраўнікамі шасці кубінскіх міністэрстваў і дзяржаўных ведамстваў.

Выстаўка FIHAV уваходзіць у тройку буйнейшых выставачных мерапрыемстваў у Лацінскай Амерыцы. Штогод удзел у ёй прымаюць больш за 4 тыс. кампаній з 60 краін, у тым ліку з Бразіліі, Вялікабрытаніі, В'етнама, Іспаніі, Канады, Кітая, Мексікі, Расіі, Украіны, Францыі, Чэхіі, Чылі, Эквадора, ПАР.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі