2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацбанк у 2018 годзе плануе знізіць стаўку рэфінансавання да 10 працэнтаў, паведаміў журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур на палях "Кастрычніцкага эканамічнага форуму", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У тым праекце грашова-крэдытнай палітыкі (на 2018 год. - Заўвага БЕЛТА), які цяпер падрыхтаваны Нацбанкам, ацэначная лічба па стаўцы рэфінансавання - каля 10 працэнтаў. Мы не маем намеру ў наступным годзе рабіць нейкія вялікія крокі па зніжэнні стаўкі", - заявіў Павел Калаур.
Ён адзначыў, што Нацбанк павінен пераканацца ў стабільнасці плацежнага балансу, стабільнасці інфляцыі. "Наша задача па інфляцыі - максімальна замацавацца ў межах 6 працэнтаў плюс-мінус 1 працэнтны пункт. Калі сітуацыя будзе даваць магчымасць прымаць рашэнні больш хуткімі тэмпамі, мы гэта будзем рабіць", - растлумачыў кіраўнік Нацбанка.
Стаўка рэфінансавання 18 кастрычніка была зніжана ў Беларусі да 11 працэнтаў гадавых. Гэта было восьмае зніжэнне стаўкі з пачатку года.