Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Кст 2017

НАН Беларусі і люксембургская кампанія UNERA будуць супрацоўнічаць у сферы біятэхналогій

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і кампанія UNERA Luxembourg S.A. (Люксембург), якая мае ў Беларусі даччыную фірму ТАА "УнераГруп" (Гродна), падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН цяпер распрацоўвае тэхналогію атрымання біямасы водарасці спіруліны і наладжвае яе вытворчасць са штаму Spirulina platensis IBCE S-2 з уласнай альгалагічнай калекцыі. У адпаведнасці з мемарандумам аб супрацоўніцтве плануецца выкарыстанне беларускай спіруліны ў якасці сыравіны для атрымання інгрэдыентаў з высокай біялагічнай актыўнасцю і іх сумеснае выкарыстанне ў розных галінах народнай гаспадаркі.

Кампанія UNERA Luxembourg S.A. з'яўляецца распрацоўшчыкам і ўласнікам тэхналогіі атрымання біялагічна актыўных злучэнняў з клетак мікраводарасцей і бактэрый, вырабляе інгрэдыенты для харчовых дабавак і касметыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі