25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Карэйскі інстытут навукі і тэхналогій падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні. Такая інфармацыя размешчана на сайце НАН, паведамляе БЕЛТА.
Подпісы пад дакументам паставілі старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і прэзідэнт Карэйскага інстытута навукі і тэхналогій Лі Бэн Гвон.
Бакі абмяняліся інфармацыяй аб навуковых установах і абмеркавалі сферы далейшага супрацоўніцтва і сумесных даследаванняў.
У прыватнасці, ішла размова аб магчымасці стварэння сумеснай лабараторыі або навуковага цэнтра, абмене навуковымі кадрамі. Бакі дамовіліся ў бліжэйшы час сфарміраваць пералік перспектыўных праектаў і тэм для даследаванняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.