Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Ліс 2023

НАН Беларусі і АН Башкортастана будуць развіваць узаемавыгадныя навукова-тэхнічныя праекты

НАН Беларусі і АН Башкортастана будуць развіваць узаемавыгадныя навукова-тэхнічныя праекты
Фота з архiва

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. НАН Беларусі і Акадэмія навук Башкортастана ў бліжэйшы час вызначаць новыя найбольш выніковыя напрамкі і праекты навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Такая дамоўленасць дасягнута ў ходзе перагавораў старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з прэзідэнтам Акадэміі навук Башкортастана Камілем Рамазанавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

У НАН Беларусі 26-29 лістапада праходзіць візіт дэлегацыі Акадэміі навук Башкортастана.

Як адзначыў у ходзе сустрэчы Уладзімір Гусакоў, НАН Беларусі надае асаблівае значэнне развіццю супрацоўніцтва з Башкортастанам. "Мы сёння актыўна ўзаемадзейнічаем з шэрагам навуковых цэнтраў Расійскай Федэрацыі. У нас склаліся плённыя, выніковыя сувязі з вашай рэспублікай па многіх напрамках, асабліва ў галіне нафтахіміі. Мы нацэлены на практычны вынік, наша мэта - прыкладныя даследаванні. І мы ў бліжэйшы час павінны вызначыць новыя найбольш прыярытэтныя напрамкі і канкрэтныя праекты навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, якія будуць найбольш выніковымі і ўзаемавыгаднымі для Беларусі і Башкортастана", - падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.

У ходзе сустрэчы падкрэслівалася, што на палях X Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі 26-28 чэрвеня 2023 года ва Уфе адбылося падпісанне плана мерапрыемстваў па развіцці навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва НАН Беларусі і Акадэміі навук Башкортастана на 2023-2025 гады. Распрацавана дарожная карта навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Акадэміі навук Башкортастана на 2023-2025 гады, якая прадугледжвае супрацоўніцтва па такіх напрамках, як хімічныя тэхналогіі і новыя матэрыялы, фізіка-матэматычныя, тэхнічныя навукі і іншыя.

У сваю чаргу Прэзідэнт Акадэміі навук Башкортастана Каміль Рамазанаў заявіў, што вучоныя рэспублікі плённа працуюць з навуковымі арганізацыямі НАН Беларусі. Акадэміі навук Беларусі і Башкортастана падрыхтавалі дарожную карту супрацоўніцтва з максімальным узроўнем прапрацоўкі, які дазволіць даць вынікі ў бліжэйшай будучыні. Але супрацоўніцтва патрабуе пашырэння па ўсіх сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. У прыватнасці, Башкортастан сёння зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў галіне сельскагаспадарчых навук, селекцыі збожжавых культур, у сферы біялагічных і гуманітарных навук.

Акрамя іншага на сустрэчы абмяркоўваўся бягучы стан супрацоўніцтва НАН Беларусі і навуковых арганізацый Башкортастана, ход рэалізацыі плана мерапрыемстваў па развіцці навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж акадэміямі навук на 2023-2025 гады, перспектыўныя напрамкі развіцця ўзаемадзеяння. Госці наведалі пастаянна дзеючую выстаўку "Дасягненні айчыннай навукі - вытворчасці". У ходзе візіту члены дэлегацыі азнаёмяцца з дзейнасцю і апошнімі распрацоўкамі вучоных навуковых арганізацый НАН: Фізіка-тэхнічнага інстытута, Інстытута хіміі новых матэрыялаў, Інстытута фізіка-арганічнай хіміі, НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве, Інстытута цепла-і масаабмену імя А.В. Лыкава, НПЦ НАН Беларусі па харчаванні, Інстытута аховы раслін, Інстытута глебазнаўства і аграхіміі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі