15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў сустрэўся з ганаровым консулам Беларусі ў Эскішэхіры (Турцыя) Гюрханам Албайракам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БелГПП.
У час сустрэчы былі разгледжаны перспектывы супрацоўніцтва беларускіх прадпрыемстваў з кампаніямі Эскішэхіра - буйнога прамысловага цэнтра Турцыі - па такіх напрамках, як машынабудаванне, сельская гаспадарка, харчовая, тэкстыльная прамысловасць, будаўніцтва, дрэваапрацоўка і іншыя.
Таксама намечаны магчымыя варыянты ўзаемадзеяння БелГПП і ганаровага консула для пашырэння беларуска-турэцкіх бізнес-кантактаў.