Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Кст 2017

Налівайка пацвярджае ўвядзенне ў Беларусі мараторыя на новыя падаткі

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" 15 кастрычніка пацвердзіў увядзенне ў Беларусі мараторыя на новыя падаткі і плацяжы, паведамляе БЕЛТА.

"Адназначна можна сказаць, што не плануецца і не будуць уводзіцца новыя падаткі, плацяжы. Гэта тэндэнцыя абазначана і ў плане сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бягучы перыяд, і ў тым пакеце дакументаў, які падпісваецца кіраўніком дзяржавы (па стымуляванні дзелавой актыўнасці. - Заўвага БЕЛТА)", - адзначыў Сяргей Налівайка.

Таксама міністр пракаменціраваў магчымасць пашырэння пераліку відаў эканамічнай дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў пры ўмове выплаты адзінага падатку. Паводле яго слоў, ва ўказе нумар 337 "Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб" улічаны ўсе віды дзейнасці, якія павінны ажыццяўляцца па заяўным прынцыпе, але з часам ён можа быць дапоўнены.

Сяргей Налівайка нагадаў, што, калі ўводзіўся заяўны прынцып, у спісе значылася не больш за 10 відаў дзейнасці. "Потым стала больш. Сумарна ў нас 30 відаў дзейнасці, якія могуць ажыццяўляцца па заяўным прынцыпе. Прагназаваць у сярэднетэрміновай перспектыве, якія віды дзейнасці будуць туды ўключаны, - гэта варажба на кафейнай гушчы. Пажывём - пабачым", - сказаў ён.

Як паведамлялася, указ нумар 337 прыняты 19 верасня 2017 года. У пералік відаў эканамічнай дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца без рэгістрацыі ІП, увайшлі такія, як рэалізацыя самастойна прыгатаваных грамадзянамі кулінарных вырабаў, прадастаўленне месц для кароткатэрміновага пражывання фізічных асоб, выкананне па заказах спажыўцоў работ па рамонце мэблі, гадзіннікаў і абутку, пашыве адзення, настройцы музычных інструментаў, распілоўцы дроў, пагрузцы грузаў, муроўцы печаў і камінаў, а таксама выкананне аддзелачных работ і аказанне грамадзянам паслуг па распрацоўцы вэб-сайтаў, абслугоўванні камп'ютарнага і перыферыйнага абсталявання. У пералік таксама ўключаны паслугі па дызайне памяшканняў, інтэр'ера, мэблі, адзення і абутку, графічным дызайне, цырульніцкія і касметычныя паслугі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі