Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Снж 2021

Найбольшы рост прамвытворчасці сярод краін ЕАЭС у студзені-кастрычніку назіраўся ў Беларусі

Найбольшы рост прамвытворчасці сярод краін ЕАЭС у студзені-кастрычніку назіраўся ў Беларусі
Фота з архiва

6 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Беларусі назіраецца найбольшы рост прамысловай вытворчасці сярод усіх краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым сведчаць даныя Еўразійскай эканамічнай камісіі, паведамляе БЕЛТА.

У цэлым прамысловая вытворчасць у ЕАЭС у студзені-кастрычніку бягучага года павялічылася на 4,9 працэнта ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам. "Павелічэнне вытворчасці назіралася ва ўсіх дзяржавах-членах: у Беларусі - на 7 працэнтаў, Расіі - на 5 працэнтаў, Казахстане - амаль на 3 працэнты, Арменіі - на 1 працэнт, Кыргызстане - на 0,2 працэнта", - расказалі ў ЕЭК.

Аб'ём вытворчасці апрацоўчай прамысловасці ў ЕАЭС за 10 месяцаў бягучага года павялічыўся на 5,3 працэнта. У найбольшай ступені вытворчасць павялічылася ў сферы водазабеспячэння, каналізацыйных сістэм, кантролю над зборам і размеркаваннем адходаў - на 16,7 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі