Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Ліп 2021

На сыравіннай базе Светлагорскага ЦКК мэтазгодна стварыць вытворчы кластар - Галоўчанка

На сыравіннай базе Светлагорскага ЦКК мэтазгодна стварыць вытворчы кластар - Галоўчанка

29 ліпеня, Светлагорск /Кар. БЕЛТА/. На сыравіннай базе Светлагорскага ЦКК мэтазгодна стварыць вытворчы кластар. Такі арыенцір абазначыў у гутарцы з журналістамі прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка пры наведванні ААТ "Светлагорскі ЦКК", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка адзначыў, што прадукцыя завода сульфатнай беленай цэлюлозы запатрабавана ў Беларусі і за мяжой. "Але ўсё ж гэта сыравіна, няхай і якасная. Наша задача - на сваёй тэрыторыі з гэтай сыравіны атрымліваць прадукцыю з больш высокай дабаўленай вартасцю. Важна самім зарабляць на нашай канкурэнтнай перавазе - сыравіннай", - падкрэсліў ён.

У гэтым плане актуальна стварэнне вытворчасці так званай крафтавай паперы з цэлюлозы. "Цяпер гэта запатрабаваны від упакоўкі. Рынак імкліва змяняецца: папера і ўпакоўка з яе выцясняюць пластык. Да таго ж у розных краінах расце культура гігіены, адпаведна павялічваецца патрэбнасць у санітарна-гігіенічных вырабах. Важна правільна ацаніць і зразумець гэты напрамак. Мы экспартуем шмат паперы, з якой вырабляецца моцная ўпакоўка - мяшкі для цэменту, напрыклад. Таму прадпрыемствам прапрацоўваецца праект стварэння на сваёй пляцоўцы новай вытворчасці. Рашэнне прынята ўжо, цяпер трэба звязаць фінансавыя і юрыдычныя аспекты", - сказаў Раман Галоўчанка.

На перспектыву прэм'ер-міністр бачыць стварэнне кластара пры Светлагорскім ЦКК. Паводле яго слоў, трэба акружыць вытворцу невялікімі прадпрыемствамі прыватнай і дзяржаўнай формы ўласнасці. Яны будуць выпускаць кастамізаваную прадукцыю малымі і сярэднімі партыямі пад заказчыка на базе асноўнай сыравіны - беленай і нябеленай цэлюлозы. Арыенцір як на ўнутраны рынак, так і на экспарт. "Напрыклад, мы павінны поўнасцю забяспечыць свой рынак санітарна-гігіенічнымі вырабамі - разнастайнымі сурвэткамі, падгузкамі і інш. Раней проста фізічна не было магчымасці арганізоўваць тут такія вытворчасці. Цяпер, калі прадпрыемства выйшла на добрыя абароты і хутка выйдзе на поўную магутнасць, недахопу ў сыравіне няма", - рэзюмаваў ён.

Адкрытае акцыянернае таварыства "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат" - адно з буйнейшых прадпрыемстваў лесапрамысловага комплексу, уваходзіць у склад канцэрна "Беллеспаперапрам". Доля дзяржавы ў статутным фондзе складае 97,53 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі