Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Врс 2021

На БУТБ прададзены загатоўкі банкаўскіх картак на Br1,2 млн

На БУТБ прададзены загатоўкі банкаўскіх картак на Br1,2 млн
Фота з архiва

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларускай універсальнай таварнай біржы прададзены загатоўкі банкаўскіх картак на Br1,2 млн, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"Загатоўкі плацежных банкаўскіх картак на суму звыш Br1,2 млн набыты на Беларускай універсальнай таварнай біржы адной з крэдытна-фінансавых устаноў краіны. Здзелка стала буйнейшай па гэтым відзе прадукцыі і ўвайшла ў топ-5 здзелак, праведзеных на біржавой электроннай B2B-пляцоўцы па рэалізацыі тавараў прамысловага і спажывецкага прызначэння", - расказалі ў прэс-службе.

Апошнім часам арганізацыі банкаўскага сектара пачалі прыкметна больш актыўна ўдзельнічаць у біржавых таргах, набываючы шырокі спектр тавараў, неабходных у штодзённай дзейнасці. "На біржавой пляцоўцы акрэдытаваны і працуюць многія беларускія банкі, прычым некаторыя нават стварылі асобныя падраздзяленні, якія займаюцца выключна біржавымі таргамі. У якасці прадметаў закупкі выступаюць самыя розныя тавары: ад картрыджаў для прынтараў і чэкавых стужак для банкаматаў да бронекамізэлек і сумак для перавозкі наяўных грашовых сродкаў. Пры гэтым прыкладна з канца ліпеня назіраецца рост аб'ёмаў здзелак. Адных толькі загатовак для банкаўскіх картак за апошнія паўтара месяца прададзена больш як на Br2 млн. Значную долю ў структуры продажаў таксама займаюць расходныя матэрыялы для капіравальнай тэхнікі, канцылярскія прылады і папера", - расказалі прадстаўнікі біржы.

У цэлым у студзені - жніўні 2021 года абарот электроннай B2B-пляцоўкі БУТБ дасягнуў Br338 млн, што на 21 працэнт вышэй за аналагічны паказчык мінулага года. Найбольшым попытам карысталіся вырабы з пластмас, будматэрыялы, абсталяванне і механізмы.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі