Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Ліп 2021

На беларускіх нафтавых радовішчах у першым паўгоддзі прабурылі 23 свідравіны

На беларускіх нафтавых радовішчах у першым паўгоддзі прабурылі 23 свідравіны
Фота з архiва

14 ліпеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. За першыя шэсць месяцаў 2021 года калектывы Светлагорскага ўпраўлення буравых работ (СУБР) і вышкамантажнага ўпраўлення (ВМУ) кампаніі "Беларуснафта" пабудавалі 23 свідравіны, зманціравалі 22 буравыя ўстаноўкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Так, у чэрвені на тэрыторыі Беларусі калектыў вышкамантажнага ўпраўлення зманціраваў тры буравыя ўстаноўкі. Паводле інфармацыі першага намесніка начальніка - галоўнага інжынера ВМУ Мікалая Смолікава, вышкамантажнікі працавалі на Вішанскім, Бескапыльнаўскім і Рэчыцкім радовішчах.

Таксама ў мінулым месяцы падрыхтавалі 4 пляцоўкі пад будаўніцтва буравых установак - на Цішкаўскай, Вішанскай, Паўночна-Даманавіцкай і Асташковіцкай плошчах. "Падрыхтаваныя ВМУ да работы станкі тут жа ідуць у работу. На іх буравікі пачалі ўжо будаўніцтва новых свідравін", - удакладнілі ў прэс-службе.

У чэрвені прабурылі чатыры свідравіны. Інжынер па бурэнні вытворча-тэхнічнага аддзела СУБРа Іван Дайнека адзначыў, што брыгады працавалі на Цішкаўскім, Нова-Давыдаўскім, Рэчыцкім і Карташоўскім радовішчах. На Цішкаўскім радовішчы пабудавана свідравіна глыбінёй 3724 м, на Нова-Давыдаўскім - 2920 м, на Рэчыцкім - 2891 м. На Карташоўскай плошчы прабураны другі ствол свідравіны працягласцю 4580 м.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1996 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі