8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На беларускія НПЗ (Мазырскі НПЗ і "Нафтан") у снежні паступіць каля 1,64 млн т расійскай нафты, паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Характар паставак вуглевадароднай сыравіны на беларускія НПЗ у снежні захавае лістападаўскія параметры. Асноўнымі пастаўшчыкамі будуць кампаніі з Расіі, ад якіх паступіць каля 1,64 млн т нафты", - сказаў Аляксандр Цішчанка.
Як паведамлялася, Мазырскі НПЗ акрамя таго ў снежні атрымае спотавую пастаўку 80 тыс. т нафты Azeri light.