Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Ліп 2018

МЗС ініцыіруе новыя інструменты фінансавай падтрымкі экспарцёраў

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі ініцыіруе новыя інструменты фінансавай падтрымкі экспарцёраў. Аб гэтым паведаміў сёння першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка на сустрэчы кіраўнікоў загранустаноў Беларусі з прадпрыемствамі ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мінулым годзе, калі мы абмяркоўвалі гэтыя пытанні на Прэзідыуме Савета Міністраў, многія ідэі МЗС былі падтрыманы. Спадзяёмся, што ў гэтым годзе матэрыялізуюцца дзве ідэі. Гэта кампенсацыя 50 працэнтаў нашым экспарцёрам на ўдзел у спецыялізаваных выстаўках і кірмашах за мяжой (будзе аплачвацца 50 працэнтаў кошту выставачнай плошчы і затрат на яе забудову). Таксама ўнесена прапанова па кампенсацыі прадпрыемствам затрат на сертыфікацыю прадукцыі на знешніх рынках (размова ідзе таксама аб 50 працэнтах пры выкананні пэўных умоў)", - расказаў Андрэй Еўдачэнка.

У той жа час ён звярнуў увагу, што ў справе прасоўвання прадукцыі за мяжой шмат што залежыць і ад "ручной, штучнай работы з кожным экспарцёрам і кожнай таварнай пазіцыяй".

У гэтым годзе сітуацыя з экспартам, паводле ацэнкі МЗС, складваецца нядрэнна - за 5 месяцаў ён вырас амаль на 22 працэнты. "Але, на жаль, цяпер фарміруецца новая крызісная хваля ва ўсім свеце. Розныя канфліктныя сітуацыі эканамічнага і гандлёвага плана, санкцыі, контрсанкцыі прыводзяць ужо да істотных змяненняў на сусветных рынках", - адзначыў першы намеснік міністра. Гэта пацвярджае і той факт, што ў фізічных аб'ёмах беларускі экспарт стаў расці больш павольнымі тэмпамі, а на сусветных рынках цэны на шэраг тавараў зніжаюцца. "Сітуацыя выклікана не намі, але глабальныя ігракі, якія развіваюць гэту крызісную спіраль, свае апетыты не зніжаюць і прадаўжаюць дзейнічаць у тым жа напрамку", - канстатаваў ён. З улікам гэтага кіраўнікам загранустаноў трэба своечасова інфармаваць МЗС аб сістэмных змяненнях у курыруемых краінах і рэгіёнах, адзначаць, як гэта можа паўплываць на інтарэсы Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі