28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Тамбоўская вобласць падпісалі ў Мінску шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Так, заключана пагадненне аб усталяванні дружалюбных адносін паміж адміністрацыяй Ленінскага раёна Мінска і адміністрацыяй Тамбова. Такі дакумент падпісаны і паміж горадам Горкі Магілёўскай вобласці і горадам Мічурынскам Тамбоўскай вобласці.
Акрамя таго, заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" і АНА "Цэнтр каардынацыі падтрымкі бізнесу Тамбоўскай вобласці".
Таксама падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Гомельскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і саюзам "Тамбоўская абласная гандлёва-прамысловая палата".
Падпісанне адбылося па выніках пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Тамбоўскай вобласці.