Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Стд 2017

Міжнародны сімпозіум па ядзерных даследаваннях пройдзе ў Беларусі ў красавіку

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны сімпозіум "Інтэграцыя беларускіх вучоных у даследчыя праграмы вядучых міжнародных ядзерна-фізічных цэнтраў" пройдзе ў Беларусі ў красавіку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.

"У пачатку студзеня адбылася сустрэча намесніка старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргея Кіліна з афіцыйнымі прадстаўнікамі сектара міжнародных адносін Еўрапейскай арганізацыі па ядзерных даследаваннях (ЦЕРН) Крыстафам Шэферам і Тадэвушам Куртыкам. У час перагавораў абмеркавана падрыхтоўка да буйнога міжнароднага сімпозіума "Інтэграцыя беларускіх вучоных у даследчыя праграмы вядучых міжнародных ядзерна-фізічных цэнтраў", які будзе праведзены НАН Беларусі ў красавіку 2017 года ў рамках Года навукі", - расказалі ў прэс-службе.

Таксама ў час перагавораў абмяркоўваўся падрыхтаваны праект новага дагавора аб супрацоўніцтве паміж урадам Беларусі і ЦЕРН па пытаннях навуковага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў галіне фізікі высокіх энергій. Пагадненне ставіць за мэту абнавіць сістэму ўзаемадзеяння паміж беларускімі вучонымі і ЦЕРН з улікам ролі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў арганізацыі даследаванняў у гэтай галіне навукі. "Бакі ўзгаднілі працэдурныя пытанні падпісання пагаднення. Прапанаваны новыя спосабы супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыя сумесных навуковых праектаў, падрыхтоўка сумесных выданняў, ажыццяўленне сумесных праграм павышэння кваліфікацыі маладых вучоных і выкладчыкаў, а таксама навучальныя праграмы для студэнтаў", - растлумачылі ў НАН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі