2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Аўтаматызацыя. Электроніка-2016" адкрылася сёння ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.
"Аўтаматызацыя. Электроніка" - адна з буйнейшых у Беларусі спецыялізаваных выставак айчынных і сусветных вытворцаў, пастаўшчыкоў сродкаў аўтаматызацыі і электронных кампанентаў, тэхналагічнага абсталявання і матэрыялаў для электроннай і электратэхнічнай прамысловасці. Яе арганічна дапаўняе выстаўка "Электратэх. Святло", якая таксама стартавала сёння. Прадоўжацца яны да 5 лютага", - адзначылі ў ЗАТ "Мінскэкспа".
У выстаўках удзельнічаюць амаль 100 кампаній з Беларусі, Расіі, Германіі, Польшчы, Казахстана. Пройдуць семінары, прэзентацыі, канферэнцыі, дзелавыя сустрэчы.