23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод з пачатку 2020 года паставіў у Пакістан больш за 250 трактароў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
"Пакістан - даўні і стратэгічна важны экспартны рэгіён для МТЗ, - адзначылі ў прэс-службе. - Нават нягледзячы на крызіс у многіх азіяцкіх краінах і ўведзеныя ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй абмежавальныя меры, пастаўкі захоўваюцца на запланаваным узроўні. Цяпер чарговая партыя тэхнікі МТЗ адгружаецца ў Пакістан".
Традыцыйна Мінскі трактарны завод экспартуе ў Пакістан мадэлі трактароў BELARUS-510 і BELARUS-512 магутнасцю 57 к.с. Беларуская тэхніка пастаўляецца ў гэту краіну з 1955 года, увезена больш за 120 тыс. машын.
Мінскі трактарны завод - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце. У склад холдынга акрамя МТЗ уваходзяць дзевяць прадпрыемстваў, створана 26 зборачных вытворчасцей за мяжой. На вытворчасці працуюць звыш 17 тыс. чалавек, прадукцыя прадстаўлена на рынках больш як 60 дзяржаў.