Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Крс 2020

МТЗ павялічыў экспарт прадукцыі ў Таджыкістан у 2 разы

МТЗ павялічыў экспарт прадукцыі ў Таджыкістан у 2 разы
Фота МТЗ

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках I квартала 2020 года пастаўкі прадукцыі ААТ "МТЗ" у Таджыкістан выраслі ў два разы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

"За першыя тры месяцы бягучага года ў Таджыкістан адгружана больш як 100 трактароў і трактаракамплектаў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года гэты паказчык вырас у два разы", - расказалі ў прэс-службе.

Сярод краін СНД рынак Таджыкістана стратэгічна важны для МТЗ. Прадукцыю завода на ім рэалізуюць суб'екты тавараправоднай сеткі. На базе аднаго з іх арганізавана зборачная вытворчасць і цэнтр беларускай тэхнікі.

Як адзначылі ў прэс-службе, са студзеня 2020 года запчасткі і камплектуючыя, што ўвозяцца на тэрыторыю Таджыкістана для далейшай зборкі сельгастэхнікі, не абкладаюцца ПДВ і мытнымі пошлінамі. "Заканадаўчыя льготы павінны садзейнічаць росту маштабаў супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", - падкрэслілі ў МТЗ.

Мінскі трактарны завод - лідар па вытворчасці і рэалізацыі колавых сельскагаспадарчых трактароў у СНД. "Удзельная вага тэхнікі брэнда BELARUS у агульным аб'ёме вытворчасці колавых трактароў заводамі краін СНД у 2019 годзе склала 88 працэнтаў. У большасці дзяржаў доля рынку беларускай тэхнікі вар'іруецца ад 40 працэнтаў да 80 працэнтаў", - растлумачылі на прадпрыемстве.

Па выніках экспарту ў СНД за мінулы год найбольш высокіх паказчыкаў ААТ "МТЗ" дасягнула на рынках Казахстана і Арменіі. Пастаўкі ў гэтыя краіны выраслі ў 2,2 раза. За I квартал 2020 года дадатная дынаміка адгрузак адзначана ў некаторых краінах Садружнасці.

У краінах СНД працуе звыш 30 суб'ектаў тавараправоднай сеткі МТЗ, на базе іх дзейнічае больш як 15 зборачных вытворчасцей. "У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце, а таксама мерамі і рэкамендацыямі ўрадаў, работа ўсіх суб'ектаў ТПС прадаўжаецца як у штатным, так і ў аддаленым рэжыме. Усе заяўкі дылераў і гандлёвых дамоў выконваюцца аператыўна", - дадалі на прадпрыемстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі