2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не менш за 2,7 тыс. трактароў BELARUS магутнасцю да 60 к.с. Мінскі трактарны завод паставіць у Пакістан у 2025 годзе. Кантракт падпісаў генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Сяргей Аўраменка ў рамках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
"Акрамя прамых паставак мы з партнёрамі разгледзелі магчымасць арганізацыі ў Пакістане зборкі трактароў BELARUS магутнасцю да 60 к.с. Лакалізацыя дазволіць знізіць кошт прадукту для канечнага спажыўца", - пракаменціраваў Сяргей Аўраменка.
Генеральны дырэктар падкрэсліў, што супрацоўніцтва Мінскага трактарнага завода і Пакістана развіваецца ў пазітыўным ключы. Тэмп росту экспарту трактароў BELARUS за дзевяць месяцаў 2024 года склаў 107,9 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.