Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Кст 2022

МТЗ паставіць у Арменію больш за 100 трактароў

МТЗ паставіць у Арменію больш за 100 трактароў
Фота з архiва

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод у 2023 годзе паставіць на адрас ТАА "Армяна-Беларускі гандлёвы дом "Ар-Бе" (Арменія) 103 трактары BELARUS. Камерцыйны кантракт падпісаны сёння ў пасольстве Беларусі ў Арменіі падчас рабочага візіту гендырэктара ААТ "МТЗ" Віталя Воўка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Напярэдадні адбылася сустрэча Віталя Воўка з паслом Беларусі ў Арменіі Аляксандрам Канюком. Бакі абмеркавалі перспектывы павелічэння экспарту беларускіх трактароў на армянскі рынак.

Мінскі трактарны завод заснаваны 29 мая 1946 года. Са жніўня 2014 года ён ператвораны ў "МТЗ-Холдынг". Гэта адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі не толькі ў краінах СНД, але і ва ўсім свеце. На прадпрыемстве працуюць больш за 16 тыс. чалавек. Заказчыкам прапануюцца больш за 100 мадэлей трактароў больш як у 200 зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. Новыя мадэлі маюць шырокія магчымасці агрэгатавання з сельгасмашынамі розных вытворцаў. ААТ "МТЗ" распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні выпускаемай тэхнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі