4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод і кампанія Erisha Agritech Private Limited (Індыя) падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал беларускага прадпрыемства.
Дакументам вызначана, што індыйскі партнёр да канца 2021 года закупіць не менш як 200 трактароў BELARUS. Акрамя таго, бакі маюць намер арганізаваць у Індыі лакалізацыю і зборку трактароў пад сумесным брэндам DARSH BELARUS.
Па выніках работы ў 2021 годзе плануецца разгледзець перспектывы паставак трактароў у трэція краіны - Шры-Ланку, Бангладэш, Непал.
Пагадненне падпісана на палях 31-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра".