Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Кст 2015

МСАТ зацікаўлены ў рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі праектаў у сферы транспарту і лагістыкі

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны саюз аўтамабільнага транспарту (МСАТ) зацікаўлены ў рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі праектаў у сферы транспарту і лагістыкі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве эканомікі Беларусі.

"Сёння адбылася сустрэча намеснікаў міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога і Аляксандра Ярашэнкі з дэлегацыяй Міжнароднага саюза аўтамабільнага транспарту на чале з генеральным сакратаром Умберта дэ Прэта. Па выніках сустрэчы бакі пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці актыўнага супрацоўніцтва ў сумеснай рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі праектаў у сферы транспарту і лагістыкі", - адзначылі ў ведамстве.

У Мінэканомікі таксама паведамілі, што на сустрэчы былі абмеркаваны перспектывы выкарыстання транзітнага патэнцыялу Беларусі ў рамках канцэпцыі эканамічнага пояса Шаўковага шляху. У яе рэалізацыі МСАТ бачыць унікальныя магчымасці для развіцця наземнага транспарту, гандлю і росту эканомік краін, якія не маюць выхаду да мора і размешчаны ўздоўж міжнароднага транзітнага калідора з Еўропы ў Кітай.

Міжнародны саюз аўтамабільнага транспарту заснаваны ў 1948 годзе ў Жэневе і ажыццяўляе сваю дзейнасць больш як у 100 краінах, прадстаўляючы інтарэсы пасажырскіх і грузавых аўтамабільных перавозчыкаў, аператараў таксі на нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях. Яго місія - садзейнічаць устойліваму развіццю аўтамабільнага транспарту, у тым ліку шляхам укаранення інавацый і прафесійнай падрыхтоўкі кадраў.

У адпаведнасці з мандатам ААН МСАТ упаўнаважаны адміністраваць глабальную сістэму транспарціроўкі грузаў, што спрашчае працэдуры іх афармлення пры перасячэнні граніц.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі