4 чэрвеня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. ААТ "Мінскі падшыпнікавы завод" і кампанія Shree Shyam Bearings Pvt. Ltd. падпісалі кантракт на пастаўку ў Індыю падшыпнікаў на суму $1 млн. Падпісанне адбылося сёння на беларуска-індыйскім бізнес-форуме, які праходзіць у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Раней быў падпісаны кантракт на пастаўку ў Беларусь аўтакампанентаў - карпусоў і накрывак рэдуктара прывода ТНВД. Подпісы пад дакументамі паставілі кіраўнікі ААТ "Барысаўскі завод "Аўтагідраўзмацняльнік" і ZF Steering Gear (India) Ltd.
Таксама раней адбылося падпісанне трохбаковага пагаднення аб доўгатэрміновым глабальным сэрвісным абслугоўванні тэхнікі БелАЗ і гарантыях паставак беларускай кар'ернай тэхнікі паміж ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ", СП Belaz-Enrika Trades and Services і Voltas Limited.
У беларуска-індыйскім бізнес-форуме прынялі ўдзел каля 100 чалавек, у тым ліку больш за 40 прадстаўнікоў дзелавых колаў Індыі. У рамках мерапрыемства была арганізавана ўрачыстая цырымонія адкрыцця памятнага знака, прысвечанага ўзаемадзеянню беларускіх і індыйскіх спецыялістаў па рэканструкцыі Гродзенскай ЦЭЦ-2.
Адбылася таксама прэзентацыя інвестыцыйных магчымасцей Беларусі, механізмаў экспартнага крэдытавання, страхавання і лізінгу пры экспарце беларускай прадукцыі ў Індыю.