29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэйтынгавае агенцтва Moody's пацвердзіла суверэнны рэйтынг Беларусі на ўзроўні B3, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт агенцтва.
Рэйтынг пацверджаны са стабільным прагнозам.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's займаецца прысваеннем крэдытных рэйтынгаў, даследаваннямі і аналізам рызык. Разам са Standard & Poor's і Fitch Ratings уваходзіць у "Вялікую тройку" міжнародных рэйтынгавых агенцтваў.