11 мая, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі, Банк развіцця Кітая і
Huawei Technologies будуць супрацоўнічаць у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Адпаведны мемарандум бакі падпісалі сёння ў ходзе Беларуска-кітайскага міжрэгіянальнага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.Акрамя таго, мемарандум аб узаемаразуменні завізіравалі прадстаўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі і карпарацыі
ZTE.Супрацоўнічаць таксама маюць намер БДУІР і вытворцы абсталявання сувязі, што замацавана дакументальна.
У Мінску праходзіць Беларуска-кітайскі міжрэгіянальны бізнес-форум.
Яго арганізатары - Міністэрства камерцыі КНР, Міністэрства эканомікі Беларусі, Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Усяго запланавана падпісанне больш як 20 пагадненняў у розных сферах дзейнасці.